«У Маскве пра мяне не крычаць, але гавораць», — заявіла журналістам спявачка Паліна Смолава 12 ліпеня падчас «Зорнай гадзіны» ў прэс-цэнтры «Славянскага базару ў Віцебску».

На традыцыйную фестывальную сустрэчу з прадстаўнікамі СМІ былі запрошаны артысты, якія ў розныя гады сталі пераможцамі і лаўрэатамі міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск».

Смолава заваявала Гран-пры конкурсу ў 2005 годзе. Пасля гэтай перамогі яна была адным з самых запатрабаваных выканаўцаў у Беларусі. У 2007 годзе брала ўдзел у міжнародным конкурсе «Новая хваля» і заняла чацвёртае месца. Пазней Смолава прыняла рашэнне скарыць расійскі шоу-бізнес і паехала ў Маскву.

Пра тое, як складваецца яе жыццё і кар’ера ў расійскай сталіцы, Паліна падзялілася з журналістамі: «Вядома, пра мяне ў Маскве не крычаць, але ўсё ж гавораць. І я буду рабіць усё для таго, каб гэтыя размовы станавіліся ўсё больш моцнымі, яркімі, каб гэтыя размовы я пацвярджала сваім дзеяннем, сваім голасам, сваімі хітамі. Я вельмі рада, што мая дарожка не стаіць на месцы, што я іду. Пры гэтым я з задавальненнем прыязджаю ў Беларусь, тут мае сваякі, сябры, мае прыхільнікі, мая першая сцэна.

Але зараз я ў Маскве, выйшла замуж, жыву, працую, пішу песні».

На пытанне аднаго з расійскіх журналістаў, у якіх праграмах яе можна ўбачыць, спявачка пажартавала: «А вы шчоўкайце каналамі. Напэўна, дрэнна шчоўкаеце».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?