6 студзеня, субота

СТВ, 11.40

“Бясконцая гісторыя” (Die Unendliche Geschichte)

Нямеччына – ЗША, 1984, каляровы, 92 хв.

Рэжысэр: Вольфганг Пэтэрсэн

Ролі выконваюць: Бэрэт Олівэр, Джэрэт МакРэйні, Драм Гарэт, Нікалас Гілбэрт.

Жанр: Казка-фэнтэзі для сямейнага прагляду

10-гадовы Бастыян, уцякаючы ад хуліганаў, знаходзіць у кнігарні старую кнігу. З дапамогаю кнігі Бастыян трапляе ў чароўную краіну Фантазію, дзе жывуць гаваркія смаўжы, пацешныя цмокі і швэндаецца волат Камняежка.

Але краіне пагражае Нішто – і толькі сьмелы герой Атрэю й уяўленьне Бастыяна здольныя выратаваць краіну й Імпэратрыцу-Дзяўчынку.

Сьветлы казачны фільм з выбітнымі эфэктамі і дзівоснаю атмасфэраю.

Клясыка дзіцячага кіно.

“Лад”, 18.05

“Ліст Фэліні”

Беларусь, 2006, каляровы, 90 хв.

Рэжысэр: Зьміцер Зайцаў

Ролі выконваюць: Аляксей Туровіч, Аляксандар Дударэнка, Тацяна Ржаўская, Людміла Кармуніна

Жанр: Трагікамэдыя

Вясковы кінамэханік Тарас захапляецца творчасьцю Фэдэрыка Фэліні, але аднавяскоўцы не падзяляюць ягонага захапленьня...

Пра карціну Зьмітра Зайцава вядома мала – але гэта прэм’ера на беларускае тэлевізіі. Да таго ж, гэная беларуская карціна – зьнятая летась і амаль нідзе не паказвалася.

СТВ, 20.00

“Астэрыкс і Абэлікс супраць Цэзара” (Asterix et Obelix contre Cesar)

Францыя – Нямеччына – Італія, 1999, каляровы, 109 хв.

Рэжысэр: Клод Зідзі

Ролі выконваюць: Жэрар Дэпард’ё, Крыстыян Клаўе, Рабэрта Бэніньі, Мішэль Галабру, Летыцыя Каста

Жанр: Камэдыя

Юлію Цэзару скарылася ўся Галія. Акрамя маленькай вёскі, у якой жывуць Астэрыкс і Абэлікс – і дзе ёсьць чароўны напой волатаў...

Адна з найпасьпяховых камэдый – ад майстра сьмешнага жанру – і з грунтоўным акторскім складам.

БТ, 23.55

Сьвяточная Богаслужэньне на Раство Хрыстовае.

Трансьляцыя зь Менскага катэдральнага Сьвята-Духава сабору.

Для тых, хто ня зможа прысутнічаць у храме.

Нядзеля, 7 студзеня

БТ, 07.45

Слова Мітрапаліта Філарэта на сьвята Раства Хрыстова.

БТ, 13.40

“Папялушка” (Золушка)

Расея (СССР), 1947, чорна-белы, 79 хв.

Рэжысэр: Надзея Кашаверава

Ролі выконваюць: Яніна Жэймо, Фаіна Ранеўская,Аляксей Кансоўскі, Эраст Гарын, Варвара Мясьнікова

Жанр: Казка

Вечная казка пра любоў і Дабро, якое ўзнагароджваецца. Звышгеніяльны акторскі склад.

Як, вы яшчэ не глядзелі?

СТВ, 23.35

“Сільвія” (Sylvia)

Вялікабрытанія, 2003, каляровы, 110 хв.

Рэжысэр: Крыстын Джэфс

Ролі выконваюць: Гвінэт Пэлтраў, Дэніэл Крэйг, Джарэд Гарыс, Блайт Дэнэр

Жанр: Драма

Трагічная гісторыя каханьня амэрыканскай паэткі Сільвіі Плат і брытанскага паэта Тэда Г’юза. Прыз Аўстралійскай кінаасацыяцыі за лепшую апэратарскую працу (Джон Тун).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?