Ад новага году ў Іране ўсе інтэрнэт‑сайты трэба рэгістраваць у Міністэрстве культуры. Абаронцы правоў супрацоўнікаў СМІ ўжо пачалі пратэсты супраць адпаведнага загаду, бо бачаць у гэтай ініцыятыве спробу ўлады ўзмацніць кантроль над Сецівам.

Як паведамляе «Радыё Свабода», сьпікер тэгеранскай Супольнасьці па абароне свабоды друку лічыць дырэктыву міністэрства культуры Ірану парушэньнем канстытуцыі.

Улада краіны пільна сочыць за нацыянальным сэгмэнтам інтэрнэту. У прыватнасьці, кагадзе быў арыштаваны мэнэджэр і рэдактар мясцовай агенцыі навінаў за публікацыю на сайце агенцыі відэазапісу візыту віцэ‑прэзыдэнта Ірану ў Турцыю. На відэа чыноўнік назіраў за танцам жанчын без традыцыйнай вопраткі, што забаронена іранскімі законамі.

Праз два дні яго вызвалілі без выстаўленьня абвінавачаньняў.

Ілюстрацыя globecartoon.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?