У Брэсце на «маўклівую» акцыю выйшла каля 100 чалавек, паведамляе «Брестская газета», чые журналісты вядуць рэпартаж з вуліц горада. Па іх сведчаннях, міліцыя просіць разысціся прысутных на акцыі. Ёсць затрыманыя. Журналісты «БГ» адзначаюць даволі карэктныя паводзіны міліцыянтаў.

Нагадаем, што тыдзень таму акцыя ў Брэсце скончылася сутычкамі з асобамі ў цывільным і затрыманнямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?