У Віцебску 13 ліпеня, а 19-й гадзіне ў цэнтры горада невядомымі асобамі быў схоплены і вывезены ў невядомым кірунку былы прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Уладзімір Правальскі.
Пра гэта паведаміў сын экс-прэтэндэнта Алег. Паводле яго слоў, Правальскі паспеў паведаміць, што на падыходзе да цэнтра горада яго затрымліваюць невядомыя ў цывільным. Пры гэтым, як адзначыў Правальскі-малодшы, пры затрыманні па тэлефоне былі чутныя пагрозы ў адрас яго бацькі.

«Наколькі мне вядома, цяпер бацька знаходзіцца ў Кастрычніцкім РАУС Віцебска», — паведаміў Алег Правальскі.

Нагадаем, Уладзімір Правальскі затрымліваўся падчас маўклівай акцыі пратэсту ў Віцебску 30 чэрвеня. Тады ён быў адпушчаны з міліцыі без складання пратакола.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?