Як паведамлялася раней, сайты cameleo і daidostup генеравалі падазроны трафік праз сувязь з серверамі «Вконтакте».
У сувязі з гэтым мы адправілі запыт адміністратарам рэсурсаў і некалькі хвілін таму атрымалі адказ. Падаем яго ў перакладзе на беларускую мову цалкам:

«Шаноўныя спадары Арцёмаў, Грышчук і Пятрэнка!

Паведамляем, што 13 ліпеня 2011 у перыяд з 18:00 да 21:30 па маскоўскім часе былі зафіксаваныя спробы ўзлому рэсурсаў cameleo.ru і daidostup.ru.

Былі падмененыя скрыпты сайтаў, дзякуючы чаму зламыснікі ажыццявілі спробу распаўсюду адной з мадыфікацый вірусу Trojan. Win32.DNSChanger.ih, якая падмяняла старонкі сайта Вконтакте. Імавернасць заражэння вірусам была даволі нізкай, аднак магчыма, што некаторыя карыстальнікі паспелі за гэтыя тры гадзіны падхапіць заразу. Рэкамендацыі па лячэнні прыведзеныя на сайце антывіруснай утыліты AVZ:

http://www.z-oleg.com/secur/virlist/vir1278.php

Зараз атака адбітая, усе скрыпты адноўленыя.

Просім прабачэння за магчымыя нязручнасці.

З павагай,

Адміністрацыя сайта cameleo.ru»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?