Маўклівая акцыя ў Жлобіне праходзіць стабільна вельмі сціпла. Сабралася 10 чалавек, што пастаянна прысутнічаюць ад апазіцыйных партый. Плошча па перыметры абстаўленая лаўкамі. Складана было сказаць з якой мэтай прыйшлі астатнія чалавек дваццаць. І раптам трое маладых людзей запляскалі ў ладкі, многія на плошчы іх падтрымалі. Пасля стала зразумела хто і навошта…)))). Людзі паціснулі адзін аднаму рукі і разышліся. Хацелася б адзначыць «вішнёвыя жыгулі», якія кожную сераду абавязкова прысутнічаюць на плошчы, у машыне аператары ў форме міліцыі ўсё здымаюць на камеру, а выходзіць, напэўна, саромеюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?