У Беларусі ў 2011 годзе зафіксаваны самы высокі ўзровень інфляцыі за апошнія 10 гадоў.

Аб гэтым паведаміла сёння журналістам намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Ірына Кангро.

У чэрвені ў адносінах да снежня 2010 года індэкс спажывецкіх цэн склаў 136,2%. «

Гэта самы высокі ўзровень інфляцыі за апошнія 10 гадоў»,
 — падкрэсліла Ірына Кангро. Апошні раз у 2002 годзе гадавое значэнне інфляцыі набліжалася да паўгадавога ўзроўню інфляцыі года і складала 34,8%, адзначыла прадстаўнік Белстата.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?