Шэсць апазіцыйных лідараў патрабуюць тэрміновай сустрэчы з кіраўніцтвам наглядных органаў.

Сёньня кіраўнікі палітычных партыяў і грамадскіх рухаў падпісалі зварот да генеральнага пракурора Рыгора Васілевіча, старшыні Вярхоўнага суду Валянціна Сукалы і старшыні Канстытуцыйнага суду Пятра Міклашэвіча. Яны патрабуюць неадкладнай сустрэчы, каб абмеркаваць "татальныя парушэнні правоў і свабодаў грамадзянаў Рэспублікі Беларусь".

Зварот падпісалі Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька, Аляксандр Мілінкевіч, Уладзімтр Някляеў, Віталь Рымашэўскі і Аляксей Янукевіч. Раніцай 15 ліпеня яны панясуць ліст кіраўнікам наглядных органаў краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?