Нацбанк Беларусі не ажыццяўляе здзелкі своп (прыцягненне валютных сродкаў у абмен на рублёвую ліквіднасць) з камерцыйнымі банкамі. Пра гэта падчас анлайн-відэабрыфінгу заявіў старшыня праўлення «МТБанка» Андрэй Жышкевіч.

Жышкевіч нагадаў, што Нацбанк сапраўды вельмі актыўна прыцягваў валютныя сродкі ў камерцыйных банкаў праз здзелкі своп. «На сёння шэраг такіх здзелак закончаны. Нацбанк, паводле нашых звестак, пунктуальна выконвае свае абавязацельствы перад камерцыйнымі банкамі ў межах здзелак», — сказаў старшыня праўлення «МТБанка».

Пры гэтым ён падкрэсліў, што падчас папярэдніх перамоў з МВФ Нацбанк узяў абавязацельствы скарачаць прапанову рублёвых рэсурсаў у эканоміцы.

«Таму зараз здзелкі своп Нацбанкам спынены. Ён не прыцягвае валюту і, адпаведна, на рынку не размяшчаецца рублёвая ліквіднасць. Гэта гаворыць пра тое, што Нацбанк рацыянальна падыходзіць да кантролю за рызыкамі ў адносінах да банкаўскай сістэмы», — сказаў Жышкевіч.

Ён таксама закрануў тэму множнасці курсаў. Банкі, паводле слоў Жышкевіча, маюць пэўныя праблемы з множнасцю курсаў праз кліентаў. «Кожны кліент зведвае цяжкасці з доступам да валюты на біржы. Але банкі па магчымасці стараюцца забяспечыць продаж», — зазначыў Жышкевіч.

Пры гэтым кіраўнік праўлення «МТБанка» падкрэсліў: «Чым раней адбудзецца абяцанае ўстанаўленне адзінага курсу, тым прасцей будзе ўсёй эканоміцы і банкаўскай сістэме».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?