У Краснаярску памёр брамнік жалезнагорскага футбольнага клуба «Атам» Андрэй Пашчанка, які атрымаў падчас матчу траўму.

Дактары тыдзень змагаліся за жыццё спартоўца, але так і не змаглі вывесці яго з комы.

6 ліпеня падчас сустрэчы каманд «Татэм» (Краснаярск) і «Атам» (Жалезнагорск) у рамках чэмпіянату Краснаярскага краю на 29-й хвіліне ў выніку сутыкнення з краснаярцам Іванам Агарковым брамнік атрымаў сур’ёзную траўму галавы. Пасля гэтага матч быў спынены, а па пацярпелага прыехала хуткая. У шпіталі Андрэю Пашчанку паставілі дыягназ «пералом скроневай косткі» і зрабілі аперацыю.

Увесь мінулы тыдзень 35-гадовы футбаліст знаходзіўся ў крытычным стане. Пасля зробленай яму трэпанацыі чэрапа і выдалення гематомы стан брамніка клуба рэзка пагоршыўся.

«У Андрэя вельмі цяжкі стан. Хоць медыкі і зрабілі ўсё магчымае, выратаваць яго можа толькі цуд», — паведаміў ліпеня 7 трэнер «Атама» Канстанцін Камалтынаў.

Трэнер «Атама» назваў эпізод «гульнявым» і адзначыў, што не збіраецца пісаць нейкіх прэтэнзій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?