Ізраільскае міністэрства абароны распрацавала план стварэння чатырохузроўневай сістэмы проціракетнай абароны, якая найбліжэйшымі днямі будзе прадстаўленая на разгляд палітычнаму кіраўніцтву краіны.
Як паведамляе ізраільскае інфармагенцтва «Уай-нэт», гэтая сістэма ПРА, якая ўваходзіць у Нацыянальны план рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, «зробіць Ізраіль самай абароненай дзяржавай свету ад любых ракетных нападаў».

Рэалізацыя плану, які маюць ажыццявіць да 2015, абыдзецца габрэйскай дзяржаве ў $ 2–2,5 млрд. У абаронным ведамстве, адзначае «Уай-не», мяркуюць, што да 2015 года ў Ірана з’явіцца ядзерная зброя і балістычныя ракеты.

Паводле дадзеных агенцтва, якое спасылаецца на прадстаўнікоў Мінабароны, першы ўзровень ПРА будзе грунтавацца на сістэме «Эраў-3», «Хец-2» ці «Страла-3», здольнай знішчаць варожыя балістычныя ракеты, падобныя да іранскіх «Шахаб-3», па-за межамі зямной атмасферы.

Галоўная зброя другога ўзроўню — сістэма «Эраў-2», якая збівае ракеты, што ўжо ўвайшлі ў атмасферу. Асноўны акцэнт будзе зроблены, аднак, на ПРА трэцяга ўзроўню. Гэтыя супрацьракеты змогуць нейтралізаваць як снарады дальнабойнай артылерыі, так і крылатыя ракеты, выпушчаныя з зямлі або з мора. Нарэшце, сістэма «Жалезны купал», што ўжо добра зарэкамендавала сябе, забяспечыць бяспеку ізраільцян ад ракет малога радыусу дзеяння.

Усе сістэмы ПРА будуць забяспечаныя радарамі, аб’яднанымі ў адну сетку, звязаную з амерыканскімі і ізраільскімі касмічнымі спадарожнікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?