Дзевяць беларускіх экіпажаў выправіліся ва Украіну на ралі «Кіеўская Русь», у межах якога пройдзе першы этап «Кубку Дружбы» — новай міжнароднай серыі, арганізаванай сумеснымі намаганнямі ралійных камітэтаў Беларусі, Расіі і Украіны.
Упершыню пра «Кубак Дружбы» загаварылі ў канцы мінулага года: падчас лістападаўскага ралі «Браслаў» паміж старшынямі ралійных камітэтаў БАФ, РАФ і ФАУ была дасягнутая папярэдняя дамоўленасць аб стварэнні дадзенай гоначнай серыі. Кожная з
Прыналежнасць да
Акрамя гэтага ралі «Кіеўская Русь» з’яўляецца сумешчаным этапам чэмпіянату і кубка Украіны па ралі, таму на старт рыхтуюцца выйсці наймацнейшыя гоншчыкі краіны. За два спартыўных дня ўдзельнікам трэба будзе пераадолець 9 спецучасткаў агульнай працягласцю 131 км, якія будуць праходзіць у наваколлях Кіева.
Падрабязнасці выступлення беларускіх экіпажаў на сайце autosport.by.