Папа Рымскі Бенедыкт XVI прызначыў арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроці апостальскім нунцыем у Беларусі,
паведаміў адказны за СМІ пры сакратарыяце Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі ксёндз Юры Жэгарын.

Раней гэты іерарх займаў пасаду апостальскага нунцыя Грузіі, Арменіі і Азербайджана. Гэтая пасада дыпламатычная. Нунцый - дыпламатычны прадстаўнік Папы Рымскага ў якой-небудзь краіне, з якой у Ватыкана ёсць дыпламатычныя адносіны. Да Гуджэроці ў Беларусі дыппрадстаўніком Ватыкана быў арцыбіскуп Марцін Відавіч - харват па паходжанні.

Цяперашні ватыканскі прадстаўнік - арцыбіскуп Клаўдыё Гуджеэроці - нарадзіўся 7 кастрычніка 1955 года ў італьянскай Вероне. Быў пасвечаны ў сан ў траўні 1982 года. Гуджэроці скончыў факультэт ўсходніх моў пры Венецыянскім дзяржуніверсітэце, а таксама атрымаў ступень магістра навукі святой літургіі пры Папскім літургічным інстытуце святога Анзэльма ў Рыме. У 1985 годзе ён паступіў на служэнне ў Апостальскую сталіцу ў Кангрэгацыю па справах усходніх цэркваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?