Каспійская нафта Azeri Light, прапампоўванне якой пачалася ў лютым па трубаправодзе Адэса — Броды, паступіла на Мазырскі НПЗ, паведамілі БелаПАН на прадпрыемстве.
МНПЗ прыняў нафту з лінейнай
Нагадаем, кампанія «Укртранснафта» 13 лютага пачала перапампоўванне азербайджанскай нафты ў Мазыр. Такім чынам была пачата практычная рэалізацыя дамоўленасцяў, дасягнутых з беларускім бокам на міжурадавым узроўні і на ўзроўні гаспадарачых суб’ектаў па транспарціроўцы нафты па тэрыторыі Украіны ў Беларусь з выкарыстаннем нафтаправода Адэса — Броды і адной з дзвюх нітак нафтаправода «Дружба».
Як паведамлялася раней, 29 студзеня гэтага года ў порт Паўднёвы (Адэская вобласць Украіны) прыбыў першы танкер з азербайджанскай нафтай дэдвэйтам каля 81 тыс. тон. Паводле інфармацыі ўкраінскай кампаніі, 11 лютага быў прыняты другі танкер з азербайджанскай нафтай дэдвэйтам 85 тысяч тон, які быў разгружаны 12 лютага.
Пастаўкі нафты з Азербайджана ажыццяўляюцца на падставе дамоўленасцяў паміж ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія», Дзяржаўнай нафтавай кампаніяй Азербайджана (SOCAR) і Венесуэлай. Азербайджанская нафта будзе замяшчаць венесуэльскую ў межах