Улады Ірака на працягу месяца пакараюць смерцю пяцёх былых высокапастаўленых чыноўнікаў часоў праўлення Садама Хусэйна, сярод іх двое яго зводных братоў.

Амерыканскія вайскоўцы перадалі ўладам Ірака групу зняволеных, затрыманых у ліку 206 высокапастаўленых ірацкіх чыноўнікаў, якія да гэтага часу ўтрымліваліся ваеннымі ЗША.

«Нам перадалі апошніх 206 зняволеных, уключаючы пяцёх высокапастаўленых памочнікаў Садама», — сказаў прэс-сакратар міністэрства юстыцыі Ірака Хайдар аль-Саадзі.

«Сярод іх Ватбан Ібрагім Хасан і Сабави Ібраімі аль-Цікрыці». Гэта зводныя браты Хусэйна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?