а цягнікі спяшаюцца і пралятаюць станцыю,
    горад маўчыць насцярожана і назірае з маста.
    помніш, як першыя месяцы ён сустракаў іх танцамі,
    потым праводзіў песнямі, потым зусім перастаў.
    давераснёўская лірыка не дажыве да кастрычніка,
    коратка ў прозу пастрыгшыся сухім каляндарным лістом.
    стане мінулае выракам, добрае зробіцца рызыкай —
    прымеш усё, як звыклае, будзеш пісаць у стол.
    з гэткай кепскаю звычкаю лёгка зрабіцца цынікам —
    зрэшты, цурацца нечага — гэта цынічна не менш.

    кінеш выходзіць на вуліцу. вуліца стане засмечанай.
    ты задаволішся вынікам, вершык няўцешны складзеш.
    восеньскія вакацыі пройдуць у паняверцы.
    у небе бездапаможна лётаў апошні анёл.
    помніш, як перад старасцю ён ратаваў іх смерцю.
    потым не атрымалася. потым і сам памёр.

    Клас
    0
    Панылы сорам
    0
    Ха-ха
    0
    Ого
    0
    Сумна
    0
    Абуральна
    0

    Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?