Сын экс-гульца зборнай Беларусі па хакеі Аляксандра Гальчанюка Алекс прызначаны капітанам юніёрскай зборнай ЗША (U-18) на маючым адбыцца мемарыяле Глінкі, які пройдзе ў Чэхіі і Славакіі з 8 па 13 жніўня, перадае belarushockey.com.

Сам юны хакеіст мае падвойнае грамадзянства (ЗША і Расія), але як бачна Гальчанюк ўсё-ткі канчаткова адмовіўся ад прапановы гуляць за зборную Расіі.

Нагадаем, Аляксандр Гальчанюк-старэйшы выступаў за зборную Беларусі на Алімпійскіх гульнях у Нагана, на чэмпіянатах свету 1998, 1999, 2000, 2001 гадоў, а таксама прымаў удзел у алімпійскай кваліфікацыі 2005 года. Нападаючы гуляў у «Дынама» (Мінск), «Дынама» (Масква), «Milwaukee Admirals» (IHL), «Eisdren Berlin» (DEL), «Madison Monsters» (CoHL), «Michigan K-Wings» (IHL) , «Авангард» (Омск), «Мілан» (Serie A), A & O Asiago (Serie A), СКА (Санкт-Пецярбург), «Хімік» (Васкрасенск), «Хімвалакно» (Магілёў), «Нёман» (Гродна) .

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?