Літаратура199199

Беларусі больш няма

А тое, што пячэ на душы — дык тое пройдзе, ад гэтага не паміраюць. Гэта нацыянальна-юнацкі максімалізм.

Беларусі больш няма, вось што не так даўно зразумеў. Таму што большасьці яна і не патрэбна.

Калі заўтра правесьці рэфэрэндум «Ці ўваходзіць у склад Расеі», то без дапамогі Ярмошынай і адміністратыўнага рэсурсу большасьць адкажа «За». Ім Беларусь не патрэбна, як не патрэбна мова, культура ўвогуле, ня толькі нацыянальная. Да таго ж, не напісаў ніхто з нашых «Уладзімерскі цэнтрал». Хвалюе іх увогуле толькі канкрэтыка іхняга спажываньня. А, мабыць, заробкі падвысяцца — асноўны крытэр. І да таго ж, яны лічаць расейцаў братамі. Старэйшымі, вядома ж, тут ніхто з іх не спрачаецца.

Гэта наша большасьць, і яна, сама па сабе, ня можа звацца нацыяй. І гатова добраахвотна ёй не зьяўляцца, ёй гэта не патрэбна. Таму што яна разумная, і ў сілу сваёй разумнасьці не скіраваная ні да чаго, што не датычыць канкрэтна кожнай зь яе адзінак.

Ну, не патрэбна ім беларускае. Не здымаюць беларусы ржачных сэрыялаў, крутых баевікоў. Уся беларуская культура — па законах эканомікі непатрэбная.

Адзінай надзеяй для сябе лічу параход ці цягнік, урачыста абяцаны галоўным нармальным для ўсіх, хто ня зь ім. Ня ведаю толькі, як паклапаціцца, каб нас былі гатовыя прыняць на іншым баку. Бо ёсць прадчуванне, што там мы гэтак сама не патрэбныя. А каб нікому не замінаць, лепш за ўсё застацца жыць у гэтым цягніку. Хутка абвыкнем, будзем цярпець. Бо мы ж — сапраўдныя Беларусы.

Мы дагэтуль верым у законы сумленьня. Колькі ўжо нас вучылі, цягам гісторыі, і асабіста — гэтак і не вывучылі, ня сталі мы разумнымі. Ня ўсім дадзена быць драпежнікамі ў драпежным разумным сучасным сьвеце.

Яшчэ магчымае выйсьце — прыкінуцца нармальнымі, і паціху займацца сваімі адметнымі нацыянальнымі забавамі — у пэрманэнтным рэжыме. У пэўным сэнсе, гэта крок церазь сябе. Аднак выбару няшмат і, да таго ж, менавіта такім чынам гэта і адбываецца апошнія гады. Толькі раздушваюцца адна за адной апошнія з нашых радасьцяў, не выклікаючы пры гэтым ніякай асаблівай рэакцыі ў грамадзтве. Што гэта за грамадзтва? Чаго яно вартае, чаго заслугоўвае? Аднак, я ведаю, хто яго гэткае выхоўвае, з усімі сваімі новымі падручнікамі і праграмамі навучаньня; з тым шлакам, які транслюецца няспынна па тэлебачаньні. Выхоўваецца шэрая маса, якую мы і маем у наяўнасьці, замест людзей. Культура для іх — вядомае зло.

Дазвольце абвясьціць, шаноўныя грамадзяне: Беларусі больш няма. Яна ліквідаваная за нізкай запатрабаванасьцю. Замест яе абвяшчаецца БССР: быдларуская спажывецкая сацыялістычная рэмінісцэнцыя.

А тое, што пячэ на душы — дык тое пройдзе, ад гэтага не паміраюць. Гэта нацыянальна-юнацкі максымалізм.

* * *

Праз год 30 аматары гісторыі і экзотыкі будуць з захапленьнем вучыць зніклую мову. А на іх будуць зарабляць грошы, прапаноўваючы адпаведныя аксэсуары і літаратуру. Моднымі будуць татушкі з нацыянальнымі сымбалямі і характэрнымі радкамі. Найбольш моднымі будуць радкі і словы з максымальным утрыманьнем літары «Ў», як найбольш адметнай. Бізнэс. Так што

будучыня беларускай культуры залежыць толькі ад таленту прадусара, які будзе яе раскручваць. Шанцы ёсьць. Індзейцам некалі было горш.

Каментары199

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам34

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам

Усе навіны →
Усе навіны

«Магчыма, яна збегла ад каханка, ці ён яе забіў, ці яна ў Беларусі». Аўтар расследавання пра Анжаліку Мельнікаву40

У вакаліста Queen Фрэдзі Мерк’юры была пазашлюбная дачка1

Чаму не варта рабіць камп'ютарную тамаграфію без сур'ёзнай патрэбы6

У кобрынскай бальніцы патлумачылі, чаму ў ёй немэтазгодна мець свой апарат МРТ. Жыхары не згодныя5

У цэнтры Мінска прайшлі спаборніцтвы на драганботах ФОТЫ1

Амазонскае племя падало ў суд на The New York Times за «паклёпніцкі» артыкул пра моладзь і порна4

У ЗША спыняць выпуск аднацэнтавых манет2

Забіты ў Іспаніі паплечнік Януковіча за некалькі дзён да смерці прыязджаў ва Украіну2

«У мяне было пяць мужчын. Шосты — Ісус». Ася Паплаўская хацела стаць манашкай, але не атрымалася18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам34

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць