Аб’яднаная малочная кампанія будзе створаная ў Беларусі да канца бягучага года. Аб гэтым паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Русы падчас урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных60-годдзю з дня ўтварэння агракамбіната «Сноў» (Нясвіжскі раён).
Кампанія будзе створана на базе Мінскай і Брэсцкай абласцей. Мяркуецца, што
доля дзяржавы ў ёй складзе больш за 25%.Падобныя прадуктовыя аб’яднання будуць стварацца і ў іншых сферах. На думку Міхаіла Русага, беларускую прадукцыю трэба выводзіць на рынак пад адным брэндам, у якім былі б сканцэнтраваны ўсе віды прадуктаў харчавання (мясныя вырабы, малочная прадукцыя, прадукты перапрацоўкі гародніны).
Стварэнне аб’яднаных структур дазваляе непасрэдна выходзіць на гандлёвыя сеткі, дзе адной з умоў з’яўляецца пастаўка шырокага асартыменту і вялікіх аб’ёмаў прадукцыі. Невялікім прадпрыемствам гэта зрабіць складана. Акрамя таго, існуюць магчымасці для манеўру — у выпадку незапатрабаванасці аднаго тавару можна замяніць іншым.На прыкладзе аб’яднанай малочнай кампаніі будзе прадэманстраваны вопыт развіцця сыравінных зон. Міхаіл Русы лічыць няправільным, што непасрэдныя вытворцы прадукцыі сельскай гаспадаркі атрымліваюць нязначны прыбытак, у той час як асноўныя даходы маюць перапрацоўшчыкі і гандаль. Інвестары цікавяцца праектамі, якія хутка акупляюцца, а Беларусь зацікаўлена таксама ў развіцці
«Да канца года мы створым дзве буйныя прадуктовыя кампаніі, астатнія будуць працаваць у рамках холдынгаў. Па малочнай кампаніі рыхтуем першую прапанову на 1,1–1,2 млн.т малака перапрацоўкі», — сказаў Міхаіл Русы.
0
0
0
0
0
0