Прафесар Іван Кулікоў, прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта ў 2010 годзе, застаўся без працы.

Ён працаваў загадчыкам лабараторыі абсталявання ядзерных энергетычных установак і рэсурсазберагальных тэхналогій Аб’яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны» НАН Беларусі. Нагадаем, у студзені Кулікова арыштавалі і пазней асудзілі на пяць гадоў зняволення з адтэрміноўкай выканання прысуду.

Кулікоў: «Я звольнены з пасады загадчыка лабараторыі. Можа быць, нават не гэта самае галоўнае. Лабараторыя была падзелена ў чацвер на дзве часткі. Другую частку, атрымліваецца, узначаліў чалавек далёкі ад навукі, а першую частку, я спрабую, каб узначаліў мой вучань, якога я лічу вельмі перспектыўным».

Вы ўжо беспрацоўны?

Кулікоў: «Мне пераканаўча зрабілі прапанову пайсці на больш нізкую пасаду. І я б пагадзіўся, калі б была выканана ўмова, што лабараторыю будзе ўзначальваць мой вучань. Але ўлічваючы спецыфіку ў гэтай сферы, няма гарантыяў, што гэта будзе менавіта ён. Калі ён будзе ўзначальваць, то я магу вярнуцца на палову стаўкі, каб не загінулі тыя даследаванні, якія мы праводзілі… Пытанне канчаткова будзе аформлена ў панядзелак».

Можа вам былі прапановы працаўладкавання ў замежжы?

Кулікоў: «Я не магу з’ехаць, бо ў мяне ёсць абмежаванне па падпісцы аб нявыездзе. Цягам 2 гадоў нікуды не змагу выехаць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?