У першым паўгоддзі вытворчасць тэлевізараў у Беларусі знізілася на 16,5% у адносінах да такога ж перыяду мінулага года і склала 190,4 тысячы.
Паводле звестак Белстата, вытворчасць аўтаматычных тэлефонных станцый знізілася на 57,6% і склала 50 тыс. нумароў.
Вытворчасць іншага электра-, электроннага і аптычнага абсталявання вырасла. У прыватнасці, на 22,2% павялічыўся аб’ём вытворчасці электрарухавікоў пераменнага току (309,6 тыс.), на 19,3% — сілавых трансфарматараў (4.689 тыс. кВ•А), на 10% — асвятляльных электралямпаў (91,4 млн.), у 2,6 разу — камплектных нізкавольтных прыбораў (8,3 тыс.), на 75,4% — радыёпрыёмнага абсталявання (4.356), на 13,9% —
Запасы прадукцыі на 1 ліпеня ў гэтай галіне склалі 482,6 млрд. рублёў, ці 97,5% да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці. Запасы тэлевізараў склалі 40,4 тыс., або 127,2% сярэднямесячнай вытворчасці,