Як паведамляе выданне The Warsaw Voice, 15 ліпеня польскі прэм’
Акрамя гэтага, падчас сустрэчы разглядаліся пытанні, што тычацца выпрацоўкі агульнай пазіцыі Польшчы і Чэхіі ў адносінах з Беларуссю, Расіяй і Украінай, паведамляе польскае выданне.
Усходняе партнёрства — ініцыятыва ЕС, скіраваная на шэсць краін Усходняй Еўропы і Паўднёвага Каўказа: Арменію, Азербайджан, Беларусь, Грузію, Малдову і Украіну. Была заснавана 27 краінамі — членамі ЕС і шасцю партнёрскімі дзяржавамі на саміце ў Празе 7 мая 2009 года. Ініцыятыва скіравана на ўмацаванне адносін паміж ЕС і яго ўсходнімі суседзямі за кошт паглыблення палітычнага супрацоўніцтва і эканамічнай інтэграцыі.
Вышаградская група («Вышаградская чацвёрка», V4) — саюз Венгрыі, Польшчы, Славакіі і Чэхіі. Паказвае імкненне гэтых цэнтральнаеўрапейскіх дзяржаў супрацоўнічаць па шэрагу кірункаў, што ўяўляюць узаемную зацікаўленасць, у межах еўрапейскай інтэграцыі. Група была ўтворана 15 лютага 1991 года на сустрэчы прэзідэнтаў Венгрыі, Польшчы і Чэхаславакіі ў Вышаградзе (Венгрыя).