Я працую простым будаўніком у звычайны трэсьце.
Вось выхадныя... думаю адпачну ды займуся справамі, але не ўсё так проста ў нашай краіне.
Справа ў тым, што заўтра (у суботу) ў нас робяць афіцыйна працоўны дзень, замест дванаццатага студзеня, які будзе выхадным, і як бы там людзі не плянавалі свае хатнія справы ці проста адпачнуць, нікога гэта не хвалюе, заўтра працуем!
Паведамлю, што гэта рашэньне ў нашым трэсьце датычацца толькі тых, хто працуе на аб'екце "Минская овощная фабрика" там зараз новыя парнікі пабудавалі й адрамантавалі некаторыя будынкі. Я доўга думаў, што ж за сьвята такое там будзе 12 студзеня? аказалася аніякага сьвята няма! Проста ў гэты "сьвяточны дзень" наш аб'ект, што хутка мусіць быць здадзены ў эксплуатацыю, наведвае сам прызідент са сьвітай... І не дай жа ж бог там ён сустрэне простых працоўных!!! Якія й робяць усё вельмі проста ды хутка, шчыра кажучы цяп-ляп і пабеглі далей, адваліцца дык і хай зь ім. І каб гэтага ўсяго пазьбегнуць, (бо паляціць шмат галоў) кіраўніцтва проста адправіла працоўных 12 студзеня дахаты, каб не "сьвяціліся", а ў выхадны працуйце шаноўныя. толькі вось працаваць прыздецца як у звычайны працоўны дзень і аплата такая ж будзе.
Што казаць, не даюць нават папрацаваць нармальна!