Дзякуючы аператыўнай працы ратавальнікаў удалося выратаваць жыццё 19-гадовага хлопца.

14 ліпеня ў са станцыі хуткай дапамогі ратавальнікам паступіла інфармацыя аб спробе суіцыду на вуліцы Заслаўскай.

Прыбыўшы да месца выкліку ратавальнікі ўбачылі, што на восьмым паверсе дванаццаціпавярховага дома знаходзіцца мужчына. Пералазячы з 6-га па 10-ы паверх па канструкцыям балконаў ён пагражаў скончыць жыццё самагубствам. Пры гэтым хлопец уцякаў ад ратавальнікаў, якія спрабавалі зацянуць яго ў будынак, па вонкавай лесвіцы.

У выніку ратавальнікі разгарнулі пад магчымым месцам падзення хлопца так званы «Куб жыцця» — адмысловую вялікую надуўную прыладу. І нездарма. У рэшце рэшт няўдалы самагубца ўсё ж скокнуў уніз з гаўбца 10-га паверху і трапіў у «пастку» ратавальнікаў.

На шчасце, ён застаўся жывы і нават не атрымаў сур’ёзных траўмаў. Але на пытанні ратавальнікаў адказаць не мог, бо быў абсалютна п’яны, піша Еўрарадыё са спасылкай на «Ежедневник».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0