Прадстаўнікі беларускіх бізнэс-колаў патрабуюць ад уладаў найхутчэй уніфікаваць курс беларускага рубля для памяншэння стратаў у рэальным сектары эканомікі.

«Урад і Нацбанк недаацэньваюць складанасць моманту, глыбіню і прычыны эканамічнага крызісу.
Вызначаныя ў антыкрызісным плане меры грунтуюцца на памылковай перадумове — дэвальвацыі беларускага рубля ў адносінах да даляра на 56%», — заявіў старшыня бізнэс-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў ім. Куняўскага (БСПН) Георгій Бадзей.

Такія заўвагі ўтрымліваюцца ў аналітычнай запісцы, накіраванай БСПН і Радай па развіцці прадпрымальніцтва ў Беларусі ў Саввет бяспекі і адміністрацыю прэзідэнта краіны.

Георгій Бадзей адзначае, што зробленая 24 мая дэвальвацыя беларускага рубля ў памеры 56% дзейнічае толькі для абмежаванага круга суб’ектаў гаспадарання. Увесь астатні рэальны бізнэс змушаны працаваць ва ўмовах рэальнай дэвальвацыі, якая складае 150-200%. Гэта шок для большасці суб’ектаў гаспадарання і ўсіх, хто звязаны з імпартам сыравіны, матэрыялаў і спажывецкіх тавараў», — мяркуе ён.

150–200% ад дадэвальвацыйнага курса даляра — гэта 7500–9000 рублёў. Менавіта гэтыя лічбы назваюцца рэальнымі пры аперацыях паміж юрыдычнымі асобамі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?