Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя»,экс-кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі заклікае міжнародную супольнасць не выдаваць беларускім уладам палітычных бежанцаў.
На
Паводле слоў Рымашэўскага, беларускія ўлады пераследуюць Жукаўца за тое, што яго фірма займалася вырабам агітацыйных матэрыялаў апазіцыйных партый і недзяржаўных арганізацый. «Сёння апазіцыйныя сілы знаходзяцца ў складаным фінансавым стане. Улады пераследуюць тых, хто дапамагае апазіцыі. Экстрадыцыя Жукаўца ў Беларусь стане трывожным званком для тых, хто яшчэ падтрымлівае дэмакратычныя арганізацыі», — лічыць палітык.
Экстрадыцыя, паводле меркавання Рымашэўскага, пагражае і іншым беларусам, якія не маюць афіцыйнага статусу палітычнага бежанца. Палітык, у прыватнасці, назваў кіраўніка аргкамітэта па стварэнні руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка і Юрыя Карэтнікава, старшыню ліквідаванай беларускімі ўладамі арганізацыі «Правы альянс», якія пасля прэзідэнцкіх выбараў мінулага года з’ехалі ў Кіеў.