Аб’ектам увагі Грамадскай рады па маральнасці на чале з Мікалаем Чаргінцом сталі камп'ютарныя гульні.«У грамадстве вялікі распаўсюд атрымалі камп'ютарныя гульні. Прыходзіцца канстатаваць, што многія з іх утрымліваюць элементы гвалту і жорсткасці. Камп'ютарныя персанажы адлюстроўваюць сцэны збіцця, забойства, гвалту і да т.п. У выніку ўплыву такіх гульняў у дзяцей дэфармуецца псіхіка, скажаецца ўяўленне аб рэальным свеце», — гаворыцца ў заяве ГРМ.
У сувязі з гэтым рада абвясціла, што мае намер правесці перамовы «з зацікаўленымі дзяржаўнымі і грамадскімі структурамі з мэтай абмежавання падрастаючага пакалення ад негатыўнага сегмента камп'ютарнай прадукцыі».
Грамадская рада па маральнасці вітае толькі распрацоўку мер падтрымкі карыснай, развиваючай камп'ютарнай прадукцыі для дзяцей і моладзі.
А цяпер пытанне: ці будуць дзеці гуляць у тыя гульні, якія для іх абяруць састарэлыя дзядзькі і цёткі на чале з Мікалаем Чаргінцом?