Каб запоўніць трыбуны на трэцім Калядным турніры аматараў хакею на прыз Аляксандра Лукашэнкі, школьнікаў розных раёнаў Менску адклікаюць з вакацый і адпраўляюць на матчы ў арганізаваным парадку, пад наглядам настаўнікаў.
Турнір – дарагая забава. На яго ў Беларусь прывезьлі аматарскія каманды з Аўстрыі, Швайцарыі, Канады, Казахстану, Украіны, Расеі, Славаччыны, Фінляндыі, Чэхіі, Нямеччыны й Швэцыі.
Фінал адбудзецца ў сталічным Палацы спорту 7 студзеня.
0
0
0
0
0
0