У некалькіх хрысціянскіх прыходах Гомеля пачаўся збор подпісаў пад зваротам да кіраўніцтва беларускага тэлеканала «Лад» з патрабаваннем зняць з эфіру перадачу «Бітва экстрасэнсаў». Робіцца гэта з ініцыятывы міжканфесійнай групы.
— Акультызм — вельмі небяспечная рэч для нашага грамадства, ён прыводзіць да духоўнага разбэшчванне нацыі, — растлумачыў «Камсамолцы» біскуп Аб’яднання Хрысціянаў Веры Евангельскай у Гомельскай вобласці Яўген Сергіеня.
— Мы падтрымалі ідэю, таму што такога роду перадачы нічому не вучаць, а толькі псуюць людзей, падбухторваюць на злачынствы. Так можна несвядома трапіць пад уплыў злога духа, і ад гэтага потым вельмі цяжка будзе выбавіцца. Людзі, якія займаюцца такімі справамі, ніяк не звязаныя з Богам. Напаўняць чалавека страхам, падманваць яго ведамі пра будучыню можа толькі дэман, — цытуе біскупа сайт гомельскага
Закуплены расійскі прадукт «Бітва экстрасэнсаў» транслюецца ў
На тэлеканале «Лад» паведамілі «Камсамолцы», што калі ліст з подпісамі паступіць, ён будзе абавязкова разгледжаны кіраўніцтвам згодна з законам пра звароты грамадзянаў.
— Наогул, у гэтую пятніцу выходзіць апошняя перадача «Бітвы экстрасэнсаў». Мы паказалі ўсё, што было ў нас закупленае. Ці будзем далей купляць і паказваць праграму — пакуль невядома.