Банк «Масква-Мінск» ўвёў ліміт на аднаразовае здыманне рублёў у памеры не больш за 300 тысяч. Агенцтву “Інтэрфакс” у банку гэта патлумачылі тым, што Нацбанк не ў поўным аб’ёме задавальняе заяўкі банкаў на атрыманне наяўных.

Праблемы ёсць і ў іншых банках. Сапраўды, карэспандэнт «Нашай Нівы» ў пятніцу не змог зняць свой заробак у трох банкаматах запар: «Белінвестбанка», «Беларусбанка» і «Белаграпрамбанка».

Разам з тым, у размове з карэспандэнтам «НН» супрацоўнікі «Беларусбанка» і «Белінвестбанка» назвалі дэфіцыт рублёў тэхнічным збоем. Такія праблемы здараюцца ў Беларусі ў апошнія ўсё часцей.

Чуткі пра ўвядзенне суткавага ліміту здымання рублёў прымушаюць беларусаў перастрахоўвацца і здзяйсняць перыядычныя «набегі» на абменнікі.
У выніку наяўныя рублі сканчаюцца, а інкасацыя часам затрымліваецца на дзень-два. У прыватнасці, вось ужо каторы дзень запар не працуе большасць банкаматаў «БелСвісБанка».

Прадстаўнікі Нацбанка ўпэўніваюць, што заяўкі камерцыйных банкаў па-ранейшаму выконваюцца. «Заяўкі растуць, мы праводзім іх аналіз, і ўсе першачарговыя патрабаванні банкаў у наяўных у беларускіх рублях мы імкнёмся задаволіць», — каментуе начальнік галоўнага ўпраўлення Нацбанка па Мінску і Мінскай вобласці Васіль Палонскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?