Указам прэзідэнта № 320 ад 18 ліпеня "Аб асобных пытаннях збірання падатку за здабычу (выемку) прыродных рэсурсаў" уведзены новыя і павышаны існыя падаткі ў гэтай сферы.
Паводле звестак прэс-службы прэзідэнта, дакумент прадугледжвае замену адзінай стаўкі падатку на здабычу нафты (3.103 рубля за тону) шкалой ставак у доларах ЗША, што прымяняюцца на падставе сярэднямесячных цэн на нафту гатунку "Юралс" на сусветных рынках нафтавай сыравіны, а таксама павелічэнне стаўкі падатку за здабычу (выемку) калійнай солі з 972 да 12.240 рублёў за тону.
Устанаўліваецца стаўка падатку за здабычу (выемку) супеску і суглінку ў памеры 211 рублёў за кубічны метр (дагэтуль падаткаабкладанне згаданых прыродных рэсурсаў не ажыццяўлялася).
Павелічэнне падатку за здабычу (выемку) нафты і калійнай солі і ўвядзенне новай стаўкі падатку за здабычу (выемку) супеску і суглінку забяспечыць дадатковыя даходы бюджэту ў памеры 97,8 млрд. рублёў, гаворыцца ў паведамленні.