Суверэнітэт і незалежнасць не прадаюцца ні за якія нафту або газ. Аб гэтым заявіў 7 студзеня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на калядным богаслужэнні ў Свята‑Духавым кафедральным саборы сталіцы.

«Суверэнітэт і незалежнасць ‑ гэта святое, як і пастулаты, якія прапаведуюць Хрысціянства», ‑ падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, як бы ні было цяжка, «мы павінны жыць на сваім кавалку зямлі і берагчы яго».

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў гады Другой сусветнай вайны Беларусь страціла каля трэці насельніцтва. «Наш народ заслужыў нармальныя адносіны да сябе і павагу», ‑ заявіў прэзідэнт.

Ён таксама падкрэсліў, што беларусы вытрымаюць любыя нападкі і націск і «не дазволяць нікому здзекавацца з сябе».

Прэс-служба Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?