Пасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас сцвярджае, што да асноўных работ на будаўніцтве Астравецкай АЭС далёка, і беларусы яшчэ маглі б пабудаваць там не электрастанцыю, а, напрыклад, гандлёвы цэнтр.

«Мы проста глядзім на рэальнасць. Я сам учора вярнуўся з Мінска, ехаў міма пляцоўкі ў Астраўцы. Там выкапаная велізарная яма. Будаўніцтва ідзе, пракладваецца чыгунка. Нашы фінансісты, аналітыкі, палітолагі, дыпламаты павінны бачыць гэтую рэальнасць. (...) Працы ніколькі не замарудзіліся», - сказаў журналістам Багдонас.

Праўда, ён адзначыў, што гэтыя працы - абсталяванне агульнай інфраструктуры, якая падышла б не толькі для АЭС. «Можна зафіксаваць, што праект ужо ажыццяўляецца, калі пачынаюцца працы па бетанаванні, пракладваецца водаправод і іншае. А пакуль я праяжджаю міма і бачу, што будуецца чыгунка. Яшчэ не позна на гэтым месцы пабудаваць гіпермаркет. Або гадавальнік для развядзення рыбы», - паўжартам, сказаў дыпламат.

Ён падкрэсліў, што пазіцыя Літвы аб праекце Астравецкай АЭС вельмі ясна выкладзеная службовым асобам Беларусі «на ўсіх магчымых узроўнях».

«Мы не падвяргаем сумневу права будаваць ці не будаваць. Але гэта, мы лічым, не толькі эканамічны выбар», - сказаў Багдонас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?