Следчым аддзелам пракуратуры Мінска заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 139 КК па факце жорсткага забойства дваіх бамжоў.

Як паведаміў старшы памочнік пракурора горада Сяргей Балашоў, злачынства было здзейснена каля 22.30 19 ліпеня на тэрыторыі закінутага дзіцячага садка на Партызанскім праспекце. Трое мінчан, двум па 14 гадоў, аднаму — 20, адпачывалі тут з алкаголем у жаночай кампаніі. Выпраўляючы адну з дзяўчат, сутыкнуліся з дваімі бамжамі — мужчынам і жанчынай, што сядзелі на бардзюры. Жанчына папрасіла ў маладой кампаніі закурыць, на глебе чаго адбылася сварка.

Правёўшы сяброўку, тройца вярнулася ў дзіцячы садок, у адным з памяшканняў якога і жылі бамжы. Моладзь пачала здзекавацца з іх. Спачатку да непрытомнасці збілі мужчыну, затым прымусілі жанчыну распрануцца і здзейснілі з ёй «гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару». Пасля чаго 20-гадовы хлопец нанёс мужчыне адзін удар нажом у шыю і мноства ўдараў нажом жанчыне. Абое памерлі.

Моладзь пакінула месца злачынства, аднак праз некаторы час старэйшы з кампаніі сам патэлефанаваў у міліцыю і сказаў, што забіў чалавека. Усе падазраваныя затрыманыя.

Аб ўзросце пацярпелых нічога не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?