Ці будзе распачата крsмінальная справа, стане вядома пасля лінгвістычнай экспертызы.

20 ліпеня ў Віцебскай абласной пракуратуры былі ўзяты тлумачэнні ў актывіста Руху «За свабоду» Юрыя Салодкага. Следчы распытваў пра яго заклік да супрацоўнікаў спецслужб, распаўсюджаны напярэдадні 3 ліпеня. Юрый разаслаў ліст на электронныя скрыні праваахоўных органаў, у якім заклікаў «не выконваць злачынныя загады незаконнаабранага прэзідэнта Лукашэнкі». Цяпер тэкст накіравалі ў некалькі ўніверсітэтаў на лінгвістычную экспертызу на прадмет наяўнасці ў ім абразы Аляксандра Лукашэнкі.

Юрыю Салодкаму не абмежавалі свабоду перасоўвання. Але па першым патрабаванні ён павінен з'явіцца ў пракуратуру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?