У такую суму ацэньваецца адкладзены попыт на валюту.

Паводле ацэнак экспертаў, такую суму гатовыя скупіць кампаніі і насельніцтва пасля ўвядзення уніфікаванага курса валюты.

Паводле звестак агенцтва «Інтэрфакс-Захад», такая інфармацыя ўтрымліваецца ў лістах Нацбанка і намесніка міністра эканомікі на адрас Рады па развіцці прадпрымальніцтва і Бізнэс-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў ім. М.Куняўскага.

Нацбанк тлумачыць свае далейшыя дзеянні: «На дадзеным этапе ўяўляецца вельмі важным папярэдне рэалізаваць комплекс мераў, накіраваных у першую чаргу на стварэнне «падушкі бяспекі» — нарошчванне золатавалютных рэзерваў да ўзроўня, прынамсі, дастатковага для задавальнення адкладзенага попыту на замежную валюту».

Да павелічэння рэзерваў на неабходную суму Нацбанк не мае намер пераходзіць на рынкавы курс і даваць валюту ў абменнікі: мяркуецца, што ў гэтым выпадку непазбежная новая дэвальвацыя і рост сацыяльнай напружанасці.

Нагадаем, на 1 ліпеня 2011 года памер валютных рэзерваў складаў усяго $1,7 мільярда, і тыя перакрываліся абавязкамі па крэдытах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?