Кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі Уладзімір Макей растлумачыў пазіцыю дзяржавы ў пытанні ЖКГ.

Адказваючы на пытанне аб магчымым павышэнні цэн на паслугі ЖКГ, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта запэўніў, што яно будзе паступовым, піша БелТА.

Макей адзначыў, што разглядаецца таксама наступны варыянт: насельніцтва будзе аплачваць па цяперашняй цане толькі нарматыўнае спажыванне ЖКП, а звышнарматыўнае спажыванне — цалкам. «Гэтае пытанне абмяркоўваецца», — сказаў ён.

Улады сцвярджаюць, што «ў 2003 годзе насельніцтва аплачвала каля 50% рэальнага кошту жыллёва-камунальных паслуг, а цяпер — толькі 23%». Пра гэта заявіў ізноў і Макей.

Аднак,

калі дапусціць, што беларусы плацяць менш за чацвёртую частку кошту паслуг ЖКГ, то выходзіць, што кошт камуналкі ў краіне павінен перавысіць сумы, якія плацяць палякі ці літоўцы. Між тым наша краіна купляе нафту і газ па цэнах, нашмат ніжэйшых, чым Польшча ці Літва.
Няўжо наша камунальная гаспадарка настолькі неэфектыўная? Ці ў лічбах уладаў усё ж ёсць нейкае лукаўства?
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?