Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі па Віцебскай вобласці наведаў спартыўную базу ў Паставах і ў размове з адным з мясцовых дзіцячых футбольных трэнераў падзяліўся сваім меркаваннем аб сучасным становішчы спраў у гульні №1 (адзнака на відэа 7.55).

«Калі ў цябе не будзе фізічнай падрыхтоўкі і хуткасці, то ... Няхай будуць у іх Марадоны, Пеле - гэта ўжо не той футбол. Калі б яны цяпер гулялі са зборнай англійскага Пеле, як вось у Англіі быў чэмпіянат [1966], я глядзеў, Пеле гуляў там. Дык вось пастаў тваіх дзяцей супраць іх - 0:6 лік быў бы, а то і больш. Бо не той футбол. Без фізічнай падрыхтоўкі і хуткасці ніколі не будзе ў нас футбалістаў», - сказаў ён.

Таксама Аляксандр Лукашэнка прабіў пенальці галкіперу мясцовай школы, аднак брамнік намёртва ўзяў ўдар у верхні кут (на відэа -- 8:25).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?