Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 22 ліпеня, у Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы.

Днём месцамі моцныя ліўні, у асобных раёнах град.
Вецер паўднёва-ўсходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с, днём пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15–22 м/с. Тэмпература паветра ноччу 16–23°С,
днём ад 21°С па паўднёвым захадзе да 32°С па паўночным усходзе.

У Мінску 22 ліпеня воблачна з праясненнямі. Кароткачасовыя дажджы, днём навальніца.

Днём месцамі па горадзе моцныя ліўні, магчымы град.
Вецер паўднёва-ўсходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с, днём пры навальніцы месцамі шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 18–20°С,
днём 25–27°С.

23 ліпеня сіноптыкі прагназуюць у краіне воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, ноччу па паўночным усходзе моцныя. Месцамі навальніцы. Вецер паўднёва-заходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 12–19°С,

днём 19–26°С, у заходніх раёнах 16–18°С.

24 ліпеня чакаецца пераменная воблачнасць. У асобных раёнах кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёвай чвэрці 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу 8–15°С,

днём 21–28°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?