Пытанне правамернасці выкарыстання сілавікамі «ананімнага» транспарту застаецца адкрытым.

 Начальнік упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства Генеральнай пракуратуры Павел Радзівонаў (злева) на акцыі 20 ліпеня. Фота «Салідарнасць».

Начальнік упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства Генеральнай пракуратуры Павел Радзівонаў (злева) на акцыі 20 ліпеня. Фота «Салідарнасць».

 Павел Радзівонаў каля «ананімнага» мікрааўтобуса. Фота TUT.BY.

Павел Радзівонаў каля «ананімнага» мікрааўтобуса. Фота TUT.BY.

 Правілы дарожнага руху забараняюць ездзіць без нумароў. Фота TUT.BY.

Правілы дарожнага руху забараняюць ездзіць без нумароў. Фота TUT.BY.

На чарговай акцыі маўчання 20 ліпеня ў Мінску быў заўважаны начальнік упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства Генеральнай пракуратуры Павел Радзівонаў. Як адзначае газета «Салідарнасць», ён патлумачыў, што сочыць за выкананнем законнасці ў часе акцыі.

Пры гэтым, журналісты сталі сведкамі, як Радзівонаў уступіў у спрэчку з сілавіком у цывільным, які кіраваў затрыманнямі ўдзельнікаў акцыі.

Магчыма, з’яўленне на акцыі супрацоўніка Генпракуратуры звязанае з выказваннямі генеральнага пракурора Рыгора Васілевіча наконт дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі на вулічных акцыях. У прыватнасці ён заявіў, што супрацоўнікі міліцыі на акцыях павінны працаваць у форме. Заўважым, што ўчора на Кастрычніцкай плошчы дзейнічалі спецназаўцы ў чорнай форме, чаго на апошніх акцыях даўно не назіралася.

Аднак, затрыманні праводзілі ўсё тыя ж невядомыя асобы ў цывільным.

Застаецца без адказу і пытанне выкарыстання сілавікамі транспарту без нумарных знакаў.

На фоне аднаго з такіх аўтамабіляў 20 ліпеня быў сфатаграфаваны супрацоўнік Генпракуратуры. Правілы дарожнага руху адназначна забараняюць рух транспартных сродкаў без усталяваных у вызначаных месцах рэгістрацыйных (нумарных) знакаў.
Магчыма, спецслужбы маюць у арсенале адмысловы дазвол на выкарыстанне транспарту без нумароў у выключных выпадках. Аднак, па серадах на вуліцах Мінска людзі ў цывільным хапаюць і цягнуць у «ананімныя» аўтобусы зусім не тэрарыстаў і небяспечных злачынцаў, а простых грамадзянаў і журналістаў.
Таму версія пра тое, што гэта хутчэй акт запалохвання, падаецца больш слушнай. Прынамсі, пакуль афіцыйных тлумачэнняў на гэты конт дагэтуль няма.
Глядзі яшчэ: Як чытач «НН» папрасіў разабрацца з «ананімнымі» аўтобусамі і што з гэтага выйшла.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?