У сераду славуты «Беларускі Свабодны тэатр» распачаў серыю сваіх выступаў у тэатры Almeida ў Лондане.

Артысты прадставілі спектакль «Eurepica. Challenge», які складаецца з некалькіх сцэнаў аўтарства некалькіх аўтараў з розных краінаў Еўропы.

Перад прадстаўленнем кіраўнік тэатра Мікалай Халезін зрабіў невялікую прамову. У фае тэатра ў гэты самы час праходзіць фотавыстава партрэтаў сваякоў палітвязняў, аўтар — фатограф Андрэй Дубінін.

Для мяне гэта было першае ўбачанае непалітычнае прадстаўленне тэатра, хаця сцэна па сцэнару Мікалая Халезіна, дзе прадстаўлены маналог следчага КДБ, які дапытвае затрыманага на дэманстрацыі студэнта, была, вядома, выразна палітычнаю.

Ханжанскія беларускія культурныя бюракраты, вядома, ніколі не ацанілі б некаторыя правакатыўныя элементы спектакля. Але чыніць за гэта пераслед тэатра, нават за палітычную пазіцыю яго кіраўніцтва — гэта проста глупства.

Мікалай Халезін: прамова перад пачаткам спектакля

Мікалай Халезін: прамова перад пачаткам спектакля

Фотавыстава Андрэя Дубініна

Фотавыстава Андрэя Дубініна

кіраўнік тэатра Almeida, вядомы брытанскі тэатральны рэжысёр Майкл Атэнбороў

кіраўнік тэатра Almeida, вядомы брытанскі тэатральны рэжысёр Майкл Атэнбороў

Мікалай Халезін

Мікалай Халезін

Наталля Каляда

Наталля Каляда

Акрамя таго, што гэта сапраўды таленавітыя людзі, «Свабодны тэатр» — на сённяшні дзень галоўныя амбасадары дэмакратычнай беларускай грамадскасці ў свеце, людзі, якія больш, чым хтось яшчэ, робіць для прыцягнення ўвагі да беларускіх праблемаў. Паболей бы нам такіх людзей.

«Свабодны тэатр» дасць шэсць спектакляў у Лондане, апошні — 26 ліпеня. Калі вы ў Лондане — паспейце наведаць! Падрабязней глядзіце тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?