Групу валютчыкаў, якая складалася з грамадзян Беларусі, Азербайджана і Ірана, затрымалі сталічныя аператыўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і супрацоўнікі дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю.
Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама.

Арганізатара незаконнай дзейнасці — 40-гадовага грамадзяніна Азербайджана — затрымалі на рынку «Экспабел» у момант заключэння чарговай угоды па абмене даляраў ЗША на беларускія рублі. Паводле наяўнай у міліцыянтаў інфармацыі, з чэрвеня гэтага года азербайджанец з дапамогай 5 змоўнікаў, грамадзян Ірана і Беларусі, атрымаў прыбытак звыш Br50 млн, а сумы некаторых угодаў даходзілі да $30–40 тыс.

На дадзены момант у дачыненні да падпольнага валютчыка распачатая крымінальная справа па арт. 233 «Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць» КК Беларусі. Вырашаецца пытанне аб прыцягненні да крымінальнай альбо адміністрацыйнай адказнасці памагатых затрыманага, якія ажыццяўлялі скупку валюты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?