У Маскве прайшла эратычная акцыя «Парву за Пуціна» — відэа 35
Яе арганізавала суполка «Армія Пуціна».
22 ліпеня ў Маскве прайшла акцыя «Парву за Пуціна», арганізаваная суполкай «вконтакте» «Армія Пуціна».
Дзяўчыны прызнаваліся ў каханні да прэм’ер-міністра Расіі. Тым не менш, пра самога палітыка дзяўчаты былі не вельмі начутыя. На пытанне, як завуць бацьку Пуціна, адна з удзельніц адказала: «Я гэтага не ведаю, бо люблю толькі самога Пуціна».
Дзяўчаты надзелі размаляваныя майкі і пачалі скандзіраваць «Пуцін! Пуцін!». Некаторыя парвалі на сабе майкі.