25 ліпеня Нацыянальная авіякампанія «Белавія» адкрывае новую авіялінію Гомель — Калінінград.

Як паведамляе прэс-служба кампаніі, час у дарозе складзе 1 гадзіну 20 хвілін. Рэйсы будуць выконвацца кожны панядзелак самалётам CRJ — 100/200, які будзе перавозіць да 50 пасажыраў.

Мінімальны кошт авіябілета складае 60 еўра ў адзін бок. Аэрапартовыя зборы не бяруцца.

«Гомель стаў чацвёртым пасля Мінска, Брэста і Гродна горадам Беларусі, які мае рэгулярныя паветраныя зносіны з Калінінградам.
Рашэнне аб адкрыцці новага рэйса скіравана, у першую чаргу, на задавальненне патрэбнасцяў жыхароў Гомельскай і Калінінградскай абласцей у авіязносінах, а таксама на падтрымку існуючых цесных эканамічных сувязяў паміж двума рэгіёнамі», — цытуе прэс-служба генеральнага дырэктара НАК «Белавія» Анатоля Гусарава.

Для палёту на гэтым рэйсе няма неабходнасці ў атрыманні транзітнай шэнгенскай візы, што значна спрашчае працэдуру афармлення праязных дакументаў і скарачае расходы на падарожжа паміж Беларуссю і Калінінградскай вобласцю Расійскай Федэрацыі, зазначылі ў прэс-службе.

Першы рэйс 25 ліпеня адправіцца пры поўнай загрузцы, паведамляе «Белавія».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?