У Беларусі сёлета зарэгістравана больш за 60 выпадкаў атручванняў грыбамі. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Пацярпелыя ўжывалі ў ежу кансерваваныя і сушаныя ядомыя грыбы, некаторыя — свежасабраныя. Больш за ўсё выпадкаў атручвання грыбамі зарэгістравана ў Мінску — 52, па адным — у Гомельскай і Мінскай абласцях, сем — у Магілёўскай і чатыры выпадкі ў Гродзенскай вобласці.
Першыя сімптомы пры атручванні, як правіла, з’яўляюцца праз 3–12 гадзін пасля ўжывання грыбоў. Клінічная карціна на пачатковых стадыях захворвання характарызуецца рэзкай болем у жываце, ванітамі, слабасцю, галаўным болем.У далейшым могуць з’явіцца курчы, галюцынацыі, трызненне. Смяротны зыход пры атручваннях неядомымі грыбамі адбываецца ў 25–50% выпадкаў.