Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў словы спачування і падтрымкі каралю Нарвегіі Харальду V, родным і блізкім загінуўшых і пацярпелых у выніку тэрарыстычных актаў у цэнтры горада Осла і на востраве Утейа, а таксама ўсяму нарвежскаму народу.

«Гэтыя трагедыі ў Нарвегіі, у выніку якіх загінула і пацярпела вялікая колькасць людзей, адгукнуліся болем і смуткам у сэрцы кожнага беларуса, — гаворыцца ў спачуванні. — Рэспубліка Беларусь рашуча асуджае гвалт, ахвярамі якога становяцца мірныя нявінныя людзі, і салідарная з Нарвегіяй у барацьбе супраць любых формаў і праяваў тэрарызму і экстрэмізму «.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?