Забарона на нашэнне паранджы ў грамадскіх месцах уступіў у сілу ў Бельгіі ў суботу. Парламент раней зацвердзіў адпаведны закон, спасылаючыся грамадскую бяспеку.

Згодна закону, жанчыны, якія цалкам ці часткова закрываюць свой твар у грамадскім месцы, будуць пакараныя грашовым штрафам ці нават турэмным заключэннем да сямі дзён. Выключэнне складаюць выпадкі, калі гэта патрабуецца правіламі па ахове працы і святочных мерапрыемстваў.

Адвакат і праваабаронца Інэс Ваўтэрс спадзяецца, што дзеянне закона будзе прыпынена ўжо на нпступным тыдні. Яна прадстаўляе ў Канстытуцыйным судзе Бельгіі інтарэсы дзвюх жанчын, якія іншым разам надзяваюць паранджу і маюць намер змагацца з забаронай, лічучы яе парушэннем свабоды веравызнання, права на прыватную сферу і раўнапраўе палоў.

Па ацэнках СМІ, у Бельгіі каля 270 жанчын носяць паранджу, чадру і нікабы — жаночыя галаўныя ўборы, прынятыя ў мусульман, у рознай ступені прыкрываючы твар.

Бельгія — другая пасля Францыі еўрапейская краіна, якая заканадаўча забараніла іх нашэнне.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?