24 ліпеня, каля чатырох гадзін раніцы, аўтамабіль «Крайслер Цырус», якім кіраваў 27-гадовы мужчына, рухаючыся па вуліцы Гарэцкага ў Мінску, урэзаўся ў асвятляльную мачту.

У выніку сутыкнення вадзіцель і 24-гадовы пасажыр атрымалі сур’ёзныя траўмы і былі шпіталізаваныя.

Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі нагадвае, што з 25 ліпеня праводзіць рэспубліканскую акцыю «Бяспечнае лета», мэта якой — прафілактыка і своечасовае папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?