Гэтак лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі адрэагаваў на тое, што нарвежскі тэрарыст Андэрс Брэйвік у спісе нацыяналістычных партый Усходняй Еўропы назваў ЛДПБ.

«Я пасмяяўся. Вар’ят, што я магу сказаць. З такім самым поспехам ён мог назваць нацыяналістычнымі ліберальна-дэмакратычныя партыі Вялікабрытаніі ці Японіі. Для мяне гэта заява вар’яцкага маньяка», — заявіў Гайдукевіч.

На пытанне, чаму Брэйвік мог назваць ЛДПБ нацыяналістычнай партыяй, Гайдукевіч сказаў:

«Не ведаю, пераблытаў з кім-небудзь. Корпаўся недзе і пераблытаў. Мы ніколі да гэтай плыні дачынення не мелі. Вар’ят, што тут скажаш. Хіба я калі-небудзь выступаў супраць нейкіх нацыянальнасцяў? У праграме партыі напісана, што мы ўспрымаем толькі паняцце „грамадзянства“. Мы адмоўна ставімся да любых нацыяналістычных рухаў».

Што тычыцца таго, якое месца ЛДПБ займае ў палітычным спектры, то, на погляд Гайдукевіча, яго партыя паказвае, што такое «канструктыўная апазіцыя».

«Няма ў свеце прыкладаў, калі да ўлады прыходзяць крайне левыя ці крайне правыя. І ў нас у Беларусі гэтага не будзе. Прыйдуць да ўлады прадказальныя палітыкі, канструктыўна настроеныя да дзяржавы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?